Главная » 2014 » Май » 19 » Запрашаем на свята! Вёска Худаўцы адзначыць 400 гадоў
12:35:38
Запрашаем на свята! Вёска Худаўцы адзначыць 400 гадоў

Згодна гістарычных звестак, першае ўпамінанне пра вёску Худаўцы датуецца 1614 годам. Гэта значыць, што сёлетні год для населенага пункта – юбілейны. Да таго ж, Свята-Раства-Багародзіцкай царкве, якая размешчана на пагорку паўднёва-заходняй ускраіны вёскі, спаўняецца 120 гадоў (пабудавана ў 1894 годзе).
Каб сабраць разам карэнных жыхароў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў Худаўцах, але воляй лёсу жыве ў іншых гарадах не толькі вобласці, рэспублікі, але і былога Савецкага Саюза, на Троіцу, 7 чэрвеня, у аграгарадку будзе ладзіцца вялікае свята. У яго праграме – успаміны ветэранаў, старажылаў і маладога пакалення, канцэрт самадзейных артыстаў, выставы, фотавітрыны, правядзенне розных конкурсаў. Рабочая група, якая якраз і працуе над усім гэтым, абяцае, што цудоўны настрой будзе забяспечаны ўсім.

фото

источник              

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1203 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/11


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика