Главная » 2012 » Апрель » 1 » Запрашаем да ўдзелу ў VІІІ абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны.
01:02:29
Запрашаем да ўдзелу ў VІІІ абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны.

Запрашаем да ўдзелу ў VІІІ абласным злёце маладых паэтаў Міншчыны "Слова Купалы да творчасці кліча”, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Мэты правядзення мерапрыемства

- развіццё і падтрымка літаратурных здольнасцей таленавітай моладзі, стымуляванне творчай самарэалізацыі асобы маладога чалавека;
- адкрыццё новых паэтычных імёнаў;

- папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Крупская раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы сумесна з газетай "Крупскі веснік” запрашаюць да ўдзелу маладых паэтаў Крупшчыны ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў.

Работы можна дасылаць у Крупскую раённую цэнтральную бібліятэку імя Я. Купалы (222001, г. Крупкі, вул. Дзяржынскага), перадаваць у бібліятэкі па месцы жыхарства. Апошні тэрмін прыёму работ – 10 красавіка 2012 года.

Творы ўдзельнікаў раённага тура будуць надрукаваны на старонках газеты і дасланы на адрас дзяржаўнай установы "Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”. Аўтары твораў, вылучаных абласной камісіяй, запрашаюцца на VIII абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны. У праграме злёту – творчы семінар маладых паэтаў і свята паэзіі.

Лепшыя работы пачаткоўцаў будуць друкавацца ў зборніку "Нас слова Купалы да творчасці кліча” і інфармацыйным выданні "Культурнае жыццё Мінскай вобласці”.

АРГКАМІТЭТ.


Ссылка на источник.


Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1122 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика