Главная » 2013 » Февраль » 15 » В Крупках почтили память войнов-интернационалистов.
23:27:31
В Крупках почтили память войнов-интернационалистов.
Афганістан – боль, смутак, крык чалавечай душы, плач сэрца. Таму кожны год 15 лютага мы ўспамінаем імёны воінаў-інтэрнацыяналістаў Крупшчыны. 29 чэрвеня 2007 года ў г. Крупкі з нізкім паклонам ад аднасяльчан і землякоў устаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Вось і на гэты раз, каб аддаць даніну глыбокай павагі ўсім нашым суайчыннікам, якія чэсна і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, у прайшоўшую пятніцу а 12 гадзіне адбылася цырымонія ўскладання гірляндаў і кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, прайшоў жалобны мітынг, у якім узялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі баявых дзеянняў, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.
Пасля адкрыцця мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Т.В. Бранцэвіч сказала:
— Прайшло 24 гады, як апошнія падраздзяленні савецкіх войск вярнуліся дамоў. Ад радасці і болю сціскаецца сэрца ў гэты дзень. Многія нашы землякі, якія яшчэ не пазналі радасці жыцця, пайшлі са зброяй у руках выконваць загад дзяржавы, вышэйшы абавязак салдата. Вайна ў Афганістане закранула і сем’і крупчан, прынесла ў дом гора і няшчасце. Памяць аб загінуўшых увайшла ў душы і сэрцы землякоў і аднавяскоўцаў, застыла ў гранітных помніках, надпісах "Загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку...”, у сціплых зорачках на сельскіх могілках. Людзі, якія ваявалі ў Афганістане, дастойныя высокага звання герояў. Іх выбраў час. І праз 24 гады пасля вайны не сцерліся з памяці імёны і подзвігі яе ўдзельнікаў, іх смеласць, уменне жыць для іншых, а калі давядзецца, то і аддаць сваё жыццё.
Затым перад прысутнымі ад імя ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў выступіў намеснік раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” А.А. Гарбуноў. Ён гаварыў аб тым, каб ні дзецям, ні ўнукам не давялося выпрабаваць таго, што выпала на іх юнацтва. Ваенны камісар Крупскага раённага ваеннага камісарыята Р.У. Жарскі ў дзень памяці і смутку зычыў воінам-інтэрнацыяналістам, іх родным і блізкім здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці і шчасця. У сваім выступленні вучань 10 класа Крупскай раённай гімназіі Сяргей Белановіч падкрэсліў: "Яны нарадзіліся і раслі пад мірным небам, яны ніколі не думалі, што давядзецца ваяваць, што смерць будзе глядзець у твар, як некалі іх дзядам і бацькам. Яны змагаліся на чужой тэрыторыі, сумленна выконваючы загады, гублялі баявых сяброў. І ў памяці нас, будучых абаронцаў Айчыны, назаўсёды застануцца прозвішчы тых, хто не змог вярнуцца з той вайны”. Словы вітання ўсім прысутным былі выказаны і ўраджэнцам Крупак, а зараз расіянінам, А.А. Кульгавым.
Напрыканцы мітынгу-рэквіему пасля хвіліны маўчання прысутныя схілілі галовы перад памяццю хлопцаў, чые жыцці абарваліся ў "гарачых кропках”, і выказалі ўдзячнасць за мужнасць тым, хто выстаяў у горане вайны, а цяпер верай і праўдай працуе на карысць дзяржавы.

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1102 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.9/9


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика