Главная » 2016 » Ноябрь » 29 » У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава іллюстрацый Аксаны Аракчэевай.
13:18:58
У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася выстава іллюстрацый Аксаны Аракчэевай.

25 лістапада 2016 года ў Крупках адбылося два цікавых мерапрыемства ў культурным жыцці горада на прыканцы года, які аб’яўлены Годам культуры ў Беларусі. 

У Крупскім раённым гісторыка – краязнаўчым музеі адчыніла свае дзверы  выстава іллюстрацый да дзіцячых кніжак і часопісаў “Дзяцінства маё, пачакай!” Аксаны Барысаўны Аракчэевай. Мастачка атрымала прэмію Васіля Віткі за афармленне твораў  часопіса “Вясёлка”, якія можна пабачыць на выставе, як і ілюстрацыі да часопіса “Рюкзачок”. Асноўную частку экспазіцыі ствараюць ілюстрацыі да новых кніжак, якія пабачылі свет ў гэтым годзе. Гэта казка “Мяне завуць Лахнеска” пісьменніцы Алены Масла. 


А кніжку “Дзяўчынка з вішневага завулка”, малюнкі да якой можна пабачыць на выставе, прэзентавала сама аўтарка Тамара Бунта, у Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.


На прэзентацыі прысутнічалі вучні школ горада, якія з задавальненнем пазнаёміліся з аўтаркай кнігі і прымалі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне. Сустрэча вельмі спадабалася вучням, яны з удзячнасцю бралі аўтографы ў герояў дня.

 Выстава дэманструецца да 15 студзеня 2017 года

г.Крупки, ул.Советская, 2 (3-ий этаж Крупского РЦК)
Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 552 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/1


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Rating All.BY Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений NP.BY - Новый портал. Почта, чат, погода, авто, объявления, рефераты. Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси Рейтинг сайтов vMinske.by
Яндекс.Метрика