Главная » 2012 » Апрель » 7 » Сапраўды Уваскрос!
23:24:14
Сапраўды Уваскрос!


Пражываючы сваё жыццё, чалавек да многіх спраў падыходзіць тэндэнцыйна. Не заўсёды гэта атрымліваецца свядома ці па віне. Гэтая тэндэнцыйнасць датычыць аднолькава як штодзённых, празаічных спраў, так і вялікіх, рашаючых. Да гэтых апошніх – з усёй пэўнасцю – трэба аднесці справу светапогляду, а гаворачы больш проста, тэму перажывання веры (ці няверы) у Бога. Адносна веры ўвогуле, гэта пытанне вельмі шырокае, каб закранаць яго ў рамках кароткага артыкула для газеты, але цяпер час, які набліжае нас да Вялікодных Свят, заахвочвае, каб менавіта з гэтага боку паглядзець на самае вялікае хрысціянскае свята. 
Назіраючы, як штогод людзі пражываюць Вялікодныя Святы (без падкрэслівання: праваслаўныя, пратэстанты, католікі), здаецца, што тут маюць месца выпадкі няправільнага падыходу, якія праяўляюцца на два супрацьлеглыя спосабы: вялікая гістарызацыя змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста і абмежаванне сябе толькі да клопату аб пэўных традыцыях, звязаных з гэтым святам. У першым выпадку размова ідзе аб прыняцці пасхальных здарэнняў з жыцця Езуса як сухога факта з далёкага мінулага, нароўні з іншымі гістарычнымі падзеямі, якія некалі адбыліся, былі, мінулі і актуальна іх уплыў на рэчаіснасць – рэлятыўны: адныя з іх выклікалі адчувальныя вынікі – у большай ці меншай ступені – на далейшае жыццё, іншыя – такіх вынікаў не маюць, а ёсць і такія, якія маюць нейкае значэнне толькі для невялікай колькасці спецыяльстаў. Можна зрабіць выснову, што многія хрысціяне адносяцца да тэмы змёртвыхпаўстанне менавіта на такім узроўні. Супрацьлеглая крайнасць – гэта засяроджанне ўвагі толькі на традыцыях, звязаных з Вялікоднымі Святамі пры адначасовай адсутнасці ў зацікаўленасці гісторыяй падзеі, на базе якой гэтыя традыцыі з’явіліся. Нягледзячы на тое, што ў традыцыях Вялікодныя Святы значна ўступаюць Божаму Нараджэнню, аднак існуе шэраг розных традыцый, звязаных са святкаваннем Вялікадня.
Для сапраўднага хрысціяніна, Змёртвыхпаўстанне Езуса трэцяга дня пасля ўкрыжавання — гэта здарэнне, якое сапраўды адбылося. Сведчаць аб гэтым усе чатыры кананічныя Евангеллі, якія для хрысціян з’яўляюцца крыніцай веры. Аднак праўдай з’яўляецца і тое, што немагчыма эмперычна даказаць факт змёртвыхпаўстання Езуса чалавеку, які не з’яўляецца хрысціянінам, але сам факт існавання хрысціянства, яго цяжкі пачатак (пераслед), развіццё паміма вялікай колькасці супраціву і памеры дзеяння ў цяперашнім часе пасля столькіх гадоў нялёгкай гісторыі, схіляе да таго, каб задумацца над пачаткам, над крыніцай гэтага феномену. На пачатку павінна было быць нейкае здарэнне, так незвычайнае, што нейкая група людзей пакінула ўсё і поўнасцю аддала сябе абвяшчэнню навукі Езуса з Назарэту, нават коштам свайго жыцця за абвяшчаныя справы. Змёртвыхпаўстанне іх Настаўніка, аб чым гаворыць Евангелле, вельмі добра растлумачвае такі пачатак і далейшы працяг здарэнняў.
 Такое тлумачэнне можа дапамагчы нехрысціяніну, аднак яно лішняе для сапраўдных паслядоўнікаў Езуса Хрыста. Яны свята вераць у змёртвыхпаўстанне свайго Пана, яны ў гэтым добра перакананыя і, што самае галоўнае, гэтае здарэнне для іх пастаянна актуальнае, якое пастаянна існуе і без канца жывое, бо Езус Хрыстус жыве і пастаянна прабывае сярод сваіх. З факта Яго змёртвыхпаўстання і паўстае вера хрысціян у змёртвыхпаўстанне кожнага чалавека і жыццё вечнае ў небе пасля смерці, а гэта надае сэнс жыццю і ўсяму таму, што яно з сабой прыносіць. Святы апостал Павел піша: "Бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстус не ўваскрос. А калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная” ( 1 Кар. 15, 16-17).Таму, змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста не з’яўляецца для хрысціянаў здарэннем мінулым, гістарычным фактам нароўні з іншымі. Гэта адзінае і асаблівае здарэнне, якое з’яўляецца фундаментам веры, якое гэту веру корміць, ажыўляе, якое заўсёды таксама жывое. Закрываючы яго ў рамкі гісторыі, адбываецца яго фальсіфікацыя. Таму хрыціяне Пасхай Свайго настаўніка жывуць, радуюцца, цэлебруюць яе на розныя спосабы, перад усім праз багатую, урачыстую літургію.
Аднак Пасху патрэбна абвяшчаць і штодзённа сведчыць паставай хрысціянскага жыцця. Абмежаванне святкавання Ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання толькі да асвячэнне яек у царкве ці касцёле – гэта вялікае непаразуменне, а нават пародзія таго, што з’яўляецца так вялікім, так важным, так святым… Калі б на самым пачатку вызнаўцы Езуса Хрыста такім чынам падыходзілі да справы, хрысціянства скончылася б вельмі хутка. Аднак, яны зразумелі навуку Настаўніка і давалі сведчанне асабістым жыццём. Штогадовае святкаванне змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста дае магчымасць, каб засяродзіць увагу на найважнейшых справах ў жыцці кожнага чалавека.Людзі заўсёды спрабавалі пранікнуць цемру, якая акружае іх смерць. Так, сапраўды, чалавецтва ніколі не верыла ў смерць, якае паглынае чалавека, ніколі не магло згадзіцца з фактам поўнага знішчэння. Езус Хрыстус не толькі гаворыць аб перамозе над смерцю. Ён першы яе перамог. Яго гроб пусты. З гэтага момату чалавек пачынае разумець, што смерць не з’яўляецца пераможцам, бо Езус жыве, а Яго змёртвыхпаўстанне стала гарантам змёртвыхпаўстання чалавека. Гэта самая важная праўда хрысціянскай веры і таму сапраўдны хрысціянін — гэта шчаслівы чалавек. І няхай так будзе.



Ксёндз Адам ДЫНАК.
Касцёл Святога Юзафа.


Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1008 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/4


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика