Главная » 2015 » Ноябрь » 27 » Самы сапраўдны «against modern football» жыве ў Крупках.
21:44:50
Самы сапраўдны «against modern football» жыве ў Крупках.

Самы сапраўдны «against modern football» жыве ў Крупках. Некалькі драўляных лавак замест трыбун, хэнд-мэйд банэры, мясцовы стадыён павінен зацікавіць граундхопераў, а міліцыянты святкуюць галы. Усё гэта чытайце ў рэпартажы-інтэрв’ю з горада Крупак, а калі захочаце туды паехаць на матч, дык выходзьце на станцыі, якая міла называецца «Новае жыццё».

-Вітаю, Максім! А можа ёсць якая мянушка, якая бывае амаль у кожнага фаната?

-Добрый дзень. Не, ніякіх мянушак не маю.

-Як ты ўвогуле трапіў на футбол? Распавядзі сваю гісторыю.

-Да гэтага я не так моцна цікавіўся нашым футболам. Але вось аднойчы вырашылі з бацькам і сябрам з'ездіць на матч БАТЭ-Белшына (2012 год). Тады яшчэ на старэнькі Гарадскі барысаўскі стадыен. Вельмі спадабалася тады, гульня, атмасфера на матчы ды фанаты. З гэтага моманта усё пачалося. Сябар на наступныя матч не паехаў, а я с бацькам пачаў ездзіць на усё хатнія матчы БАТЭ. А ячшэ раней быў захопленны гульнёй Зборнай Італіі, пра Італію мне распавёў сябар, было гэта ў 2006 годзе, пасля Чампіяната Света по футболе.

-А сам ты менавіта з Крупак?

-Так, я нарадзіўся у Крупках.

-А як тады пачаў заўзець за Крупкі?

-Думка з'явілася пад канец мінулага года, калі ў нашым чэмпіянаце Мінскай Вобласці па футболе была межсезонка. З'явілася ідэя стварыць штосьці накшталт фан-сектара і падтрымаць мясцовую каманду, хоць на маленькім узроўні. Так я 9 траўня 2015 года першы раз трапіў на гульню сваёй каманды, нашыя Крупкі гулялі супраць каманды Беразіно.
 

-Як адбыўся першы твой матч за ФК Крупкі?

-З гасцявой каманды Беразіно прыехалі і фанаты (асабіста я здзівіўся такому, каб у нас у горадзе былі прыезджыя фанаты, дык яшчэ са сцягамі, банэрамі і барабанамі). Фанатаў прыезджай каманды было каля 10 чалавек, нават 1 дзяўчына.

-І як пайшло далей?

-Да наступнага матчу ў мяне ўжо быў гатовы, так бы мовіць, банэр «Наперад Крупкі».
Калі вешаў першы раз банэр на стадыёне, усе былі ў шоку, для Крупак гэта нешта новае і незвычайнае, былі ўсе здзіўлены. Наступныя хатнія матчы, я таксама вывешваў гэты банэр. Мяне пачала пазнаваць на стадыёне мясцовая публіка. Пыталіся, калі ўжо з'явіцца нешта новае. Падумаўшы, вырашыў зрабіць яшчэ адзін банер, Герб Крупак. З ім мне дапамаглі. Дзякуй гэтаму чалавеку. Ўсё лета, і да цяперашняга часу гэтыя два банэра з'яўляюцца на матчах маёй каманды ФК Крупкі-ДРБУ-164.

-Банэр цалкам хэнд-мэйд? Проста набыў тканіну з фарбамі і ад рукі намаляваў?

-Так, усё сваімі рукамі. Свае ідэі ўвасобіў у рэальнасць, намаляваў на банэры. Дома, пакалаціў шафы, сабраў тканіну, знайшоў фарбу. Няшмат намагання, банэр зроблены.

-Супер. Душэўны банэр атрымаўся!

-Дзякуй!)

-Калі я правільна зразумела, дык да гэтага ты прыйшоў адзін?

-Так, адзін. Калі матчы былі ў летні час, то са мной хадзілі мае сябры, два ці тры чалавекі. Пачаўся верасень усё: універ, свае справы... З верасня і да гэтага часу хаджу на матчы адзін. А не, падманваю, на адзін з матчаў быў са мной сябар.

-Як да цябе каманда ставіцца?

-Каманда да гэтага, напэўна, ніяк не ставіцца. Ну да мяне ніхто не падыходзіў і не размаўляў. У камандзе ёсць адзін знаёмы, так ён прапаноўваў нам разам катаць з камандай на выезды. Мы так і не сабраліся з сябрамі. Можа хіба толькі ў наступным сезоне. Трэба «прабіваць» першы выезд за каманду.

А гукавая падрымка ёсьць ад цябе? Можа якія зарады цікавыя ці хаця б адзін:)

-Неее, вось гукавой падтрымкі нажаль няма. А хацелася бы. Толькі вось аднаму нешта крычаць, не вельмі хочацца.
Нейкі такі зарад: Толькi клюб адзiн у сэрдцы назаўжды.

-Пару разоў можна, можа хоць каманда ўсё ж такі падыйдзе і падзякуе.

-У які небудзь момант. Пару разоў можна будзе, каб весялей было.

-Важная зараз тэма - гэты міліцыя на стадыёне. Як да цябе ставяцца яны? Напружана ці спакойна?

-Міліцыя на матчы прысутнічае. Мяне яна не кранае, і я іх не чапаю. Я ж нічога такога супрацьзаконнага не раблю.
Быў аднойчы выпадак, калі падчас матчу нашы футбалісты забілі гол, так наша міліцыя ўключыла сірэну, для святкавання гола.

-Нічога сабе! Можна яна ячшэ і футбол любіць? Шмат на матчы міліцыянтаў?

-Добрыя хлопцы, можа і любяць. Кожны раз на матчы стаіць адна патрульная машына. Яны глядзяць за парадкам падчас матчу, і - усё, больш іх не чутна і не бачна. У нас ніколі сур'ёзных інцындэнтаў не здараецца.

-А як дасмотр ажыцяўляецца? Як да банэра ставяцца?

-Нiякага дасмотра няма. Нiколi не звярталiся да мяне, каб сняў банэра.

-Колькі ўвогуле зьбіраецца людзей на хатніх матчах Крупак?

Калі як. Часам усе лавачкі заняты. У цёплае надвор'е хадзіла шмат людзей, а пад канец сезону меньш. Ну, можа прыблізна чалавек 20-25, цяжка сказаць, а можа і 10.


-А насельніцтва Крупак якое?

-Мабыць, 8 тысяч .

-Якія яшчэ ёсць спартовыя каманды ў вас?

-Можна сказаць, што няма. Калі толькі вось па міні-футболе праходзіць чэмпіянат, ён звычайна ўзімку. У гэтым чэмпіянаце бяруць удзел каманды раёна кожнай арганізацыі.

-А ёсць ідэя ў будучыні стварыць фанацкую групіроўку? Гукавая падтрымка, рабіць перфомансы, на выезды катацца?

-Гучна сказана - «фанацкая групоўка». Самае галоўнае ў гэтай справе сабраць годных хлопцаў, якія будуць зацікаўлены ў гэтым, і жадаючых быць заўсёды з камандай.

На жаль, такіх яшчэ я не сустракаў. Калі памкнецца хоць трохі нармалёвых хлопцаў, то тады можна паспрабаваць штосьці стварыць.

-Вось банэры ў цябе зроблены па-беларуску, гутарку вядзем таксама на роднай мове, а вось як у рэальным жыцці размаўляеш?

-На жаль, у большасці гавару на рускай мове. Я імкнуся гаварыць на роўным, як на па-беларуску так і па-руску, але не заўсёды выходзіць. Есць моманты ў жыцці, дзе трэба гаварыць на роднай мове. Бываюць дні, калі мы з сябрамі спрабуем размаўляць на мове і з гэтага нешта добрае выходзіць.
-Гэта добрае імкненне! Ёсць планы на наступны сезон? Не думаў яшчэ аб гэтым?

-Канчаткова ёсць, ужо ёсць тэкст для новых банэраў. Буду імкнуцца развівацца далей, галоўнае каб было жаданне, і людзі якія дапамагалі ва ўсім гэтым. І каб наша каманда не развалілася.

-Абавязкова павінны быць тыя, хто дапаможа і раздяліць ідэю. А што ёсьць для гэтага прычыны?

-А хто яго ведае. Гэта жа Крупкі. Я так думаю што, усё залежаць ад каманды. І галоўнае, каб былі грошы.

-Жадаю табе посьпехаў у тваіх пачынаннях і імкненнях! Гэта вельмі добра і патрыятычна падтрымліваць каманду свайго роднага горада! Дзякуй за інтэрв'ю! І як мовяць "against modern football".

-Дзякуй і вам, вельмі прыемна была пабалакаць.

Фотаздымкі з асабістага архіва Максіма, kraj.by
Дзякуй за дапамогу Юрыю Д.

источник

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 771 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика