Главная » 2016 » Декабрь » 9 » Песня, запісаная ў Крупскім раёне, трапіла ў новы альбом Re1ikt
18:32:42
Песня, запісаная ў Крупскім раёне, трапіла ў новы альбом Re1ikt

Яна была перанятая музыкамі ад Марыі Сямёнаўны Амос ў вёсцы Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці ў 2012 годзе. Гурт любіць наведваць з канцэртамі маленькія населеныя пункты па ўсёй Беларусі, і менавіта ў выніку адной з такіх паездак удзельнікам каманды ўдалося запісаць ад носьбіта і пасля ўключыць у альбом гэтую песню. Знайсці цікавую захавальніцу фальклору ўдалося дзякуючы маладому журналісту Кірылу Пятрэнку. 




Зрэшты, Крупскі раён Re1ikt наведваў неаднойчы, выступаў у саміх Крупках перад скаўтамі, а таксама завітваў да іх на летнюю Выспу.

Альбом "Kufar" з’явіўся роўна праз год пасля выхаду дыска "Лекавыя травы", прызнанага беларускімі экспертамі найлепшым рок-альбомам 2015 года. Ён запісваўся ў польскай Studio-X вядомага гукарэжысёра і саўндпрадзюсара Марціна Кілбашэўскага ў Ольштыне і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным.

“Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, наша прырода, наша культура, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой”, - распавядае пра канцэпцыю новага альбома Алесь Дземідзенка.


Грошы на выданне былі сабраныя ў выніку краудфандынгавай кампаніі, у якой паўдзельнічалі больш за 80 чалавек з розных краін свету: Беларусі, Польшчы, Сербіі, Канады, ЗША. Сума ахвяраванняў склала 2 453 рублі. Гэтых сродкаў хапіла не толькі на тое, каб выпусціць дыск, але і прафінансаваць здымкі кліпа.

Прэзентацыя альбома "Kufar" адбудзецца ў сталічным клубе "Бруге" 10 снежня. Музыкі рыхтуюць вялікі сольны канцэрт з удзелам цікавыя гасцей і, вядома ж, сюрпрызамі.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з'яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.
Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 812 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Rating All.BY Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений NP.BY - Новый портал. Почта, чат, погода, авто, объявления, рефераты. Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси Рейтинг сайтов vMinske.by
Яндекс.Метрика