Главная » 2013 » Август » 6 » Легенды и паданьні Крупшчыны
23:07:55
Легенды и паданьні Крупшчыны

ЧАМУ ЛЕБАРТОВА?

У мястэчку Крупкі, на левым беразе ракі Бобр, якая цячэ тут павольна, ёсьц урочышча Лебартова Жыхары тлумачаць паходжаньне назвы проста, - маўляў, калі плыць па рацэ уніз па цячэньні, - месца гэтае будзе з левага борту чоўна. Левы борт – Лебартова! Ўрочышча вельмі прыгожае, - старыя сосны, высокая трава. Крупчане здаўна аблюбавалі яго для агульных гулянак. Напрыклад, Купальле заўсёды там сьвяткавалі і сьвяткуюць зараз. І могілкі местачковыя знаходзяцца побач з Лебартова, дакладней ўжо на Лебартова. Іншых могілак у Крупках ніхто не памятае.

Калі, хто з тутэйшых мужыкоў хоча набыць таннай гарэлкі ( вядома ж не якас-най ) сябрукі адгаворваюць яго пытаньнем : "На Лебартова захацеў ?"

СКАЗ ПРА ТОЕ, ЯК РАКА КРУПКА СТАЛАСЯ КУРНЕЕЎКАЙ.

Яшчэ да вайны гэтую рачулку , памятаю, мая маці называла Крупеніца. Мы тады жылі на Зарэчнай вуліцы (зараз Ленінская). Потым неяк гэтая назва зьнікла. Каля рэчкі, калі, ісьці з цэнтра, па праваму боку, адразу ад маста, першая хата, яна і зараз стаіць.

Дык вось, у ёй жыў дзед Курней, так яго ўсе называлі. Быў ужо стары, казалі, што ён інвалід вайны. Трымаў ён вялікі статак гусей ды вутак і заўсёды пас іх каля маста праз раку, сюды ў бок сучаснай аўтабазы. Гэтае ж месца вельмі любілі ўсе зарэчанскія дзеці. Бо рэчка была тады куды шырэйшая й глыбейшая чым зараз. І мы любілі там з маста прыгаць і купацца. А гэты дзед Курней нас увесь час ганяў адтуль , каб не пужалі ягоных гусей ды вутак. Ганяўся за намі з дубцом, - аднэй дзяўчыне нават вуха расьсек гэтым дубцом да крыві. Ейныя бацькі тады хадзілі сварыцца да яго. Нажаль ужо ня помню як яе імя і прозьвішча.

Дык вось, і пачалі ўсе называць гэтае месца ля маста "Курнеева месца, Курнееўка”. Калі йшлі купацца, казалі дома, пойдзем на Курнееўку , паныраем (вельмі любілі, што можна было прыгаць з маста, даваць нырца). Я ўжо і не памятаю, але неяк усе паступова пачалі ўжо і рэчку называць Курнееўка. Яна, дарэчы, зімой ніколі не замярзала, - так хутка бегла. А вось у зіму перад вайной маразы былі страшэнныя і яна замерзла, пакрылася ільдом, - старыя людзі на нашай вуліцы казалі, што хутка будзе канец сьвету.. А потым вайна пачалася… Вось так, старыя людзі ведалі…

АДКУЛЬ ХАЛАПЕНІЧЫ?

Вось кажуць, што нашыя Халопенічы (!) называюцца так, быццам тут жылі дурныя людзі, халопы. Але гэта лухта, звычайна гэтак казалі стараверы, якія жылі вакол нас у вёсках Бабарыка, Валоба, Мачулішча. Мачулінскія дык нават крыўдавалі на нас, - мы ж іх "мачонікамі" абзывалі, таму што іх (стара-вераў) як хрысьцяць – макаюць у ваду, - адсюль і вёска іх называецца Мачулішча. А нас яны абзывалі "абліванцы", - па нашаму абраду хрышчэньня. Дык вось, на самай справе, старыя людзі казалі, што тутака было два возеры, - адно называлася "ХАЛА” і было вялікае, пачыналася амаль ад таго месца, дзе зараз аўтастанцыя ў мястэчку і йшло ў бок грэблі (дарогі на вёску Дубраўка).

Другое ж, меньшае, называлася "ПЕНА" і пачыналася ад могілак, паўз панскі сад цягнулася таксама ў бок грэблі . Яшчэ казалі, што вясной яны зліваліся ў адно вялікае возера. Але абодва возеры былі мелкія і пачалі зарастаць, а потым пераўтварыліся ў балота. А пачыналася возера "ХАЛА” з ручая, які цёк з Яхімаўскага лога, - гэта побач з вуліцай, якая вяла з Халопеніч у Якімаўку . Усю гэтую тэрыторыю, ажно да аўтастанцыі называлі "Зазер’е". А "Яхімаўскі лог" яшчэ завуць "Ехумовічава яма"

Малое Палесьсе
Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю
2009


Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1521 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 2.3/6


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика