Главная » 2016 » Январь » 26 » Крупская мастацкая галерэя аб’яўляе конкурс малюнкаў «Малая радзіма: мінулае і сучаснае»
10:51:05
Крупская мастацкая галерэя аб’яўляе конкурс малюнкаў «Малая радзіма: мінулае і сучаснае»

Увага: конкурс! «Малая Радзіма:мінулае і сучаснае»

Шануйце ў памяці хацінку, дзе вашых дзен жыцця выток…
А.Гладкіх

Ласкавы, прыгожы, шчымліва – непаўторны бацькоўскі край займае асаблівае, звыклае месца ў сэрцы кожнага, хто некалі нарадзіўся на цудоўнай планеце Зямля.

Як шмат значыць слова Крупшчына для нас,яе дзяцей! Высакароднай гордасцю і светлай радасцю, пачуццем любові да роднай зямлі, гонарам за свой мужны, працавіты, міралюбівы народ напаўняецца душа, калі любуешся крупскімі краявідамі, слухаеш ціхую споведзь свайго земляка, бачыш вынікі дзейнасці чалавека – працаўніка.

І сення, жывучы на такой чароўнай, багатай зямлі, як Крупшчына важна не толькі заставацца чуйнымі да хараства сваёй радзімы, памнажаць яе багацце, але і перадаць сваім нашчадкам багатую і разнастайную, цікавую і загадкавую спадчыну роднага краю.

З мэтай выхавання патрыятызму, глыбокага вывучэння гісторыі Крупшчыны, прыцягнення ўвагі кожнага да праблемы роднай зямлі, з мэтай выхавання пачуцця глыбокага адчування радзімы як месца адзінага і непаўторнага Крупская мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева ў Год культуры аб’яўляе конкурс малюнкаў на  тэму «Малая радзіма: мінулае і сучаснае».

У конкурсе можа ўзяць удзел кожны жадаючы, не абмяжоўваючы сябе ў выбары фармату, тэнікі і матэрыялу для сваёй работыМалюнкі на конкурс прымаюцца да канца лютага 2016 года ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева (тэлефон для даведак 5-68-58) і ў Крупскім гісторыка – краязнаўчым музеі (тэлефон 5-73-13).

Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. І таму верым: прапанову правесці конкурс малюнкаў  «Малая радзіма: мінулае і сучаснае» падтрымаюць крупчане і жыхары раёна і актыўна ўключацца ў творчы працэс з мэтай захавання гістарычнай праўды і перадачы спадчыны сваім нашчадкам.

Выстаўка малюнкаў  «Малая радзіма: мінулае і сучаснае» будзе арганізавана ў сакавіку 2016года ў Крупскай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 801 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика