Главная » 2011 » Ноябрь » 22 » Крупкі: пачалі судзіць пасьля хапуну на дыскатэках
09:05:07
Крупкі: пачалі судзіць пасьля хапуну на дыскатэках
У Крупках (Менская вобласьць) пачынаюць судзіць маладых людзей, якіх затрымалі ўчора на дыскатэках і ў начных клюбах.

Мясцовы актывіст АГП Аляксандар Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што некалькі дзясяткаў затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.

«Пачынаючы зь вечара пятніцы ў нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе нечага зьявіўся міліцэйскі „аўтазак" і нарады спэцназу міліцыі. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клюбы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, якія трапляліся пад руку, зьбіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у мясцовае аддзяленьне міліцыі», — паведаміла раней кампаніі «Гавары праўду» адна з жыхарак Крупак, якая прадставілася Тацянай.

Аляксандар Бандарэнка пераказаў размову з спэцназам міліцыі. Тыя, маўляў, заявілі, што будуць прыяжджаць з рэйдамі кожныя выходныя.

18:45 У Крупках пачалі выносіць першыя выракі, перадае Ганна Бандарэнка. Некаторым хлапцам даюць грашовыя штрафы, некаторых зноў накіроўваюць у міліцыю. А вось Руслану Вялюху пашанцавала. Прадавачка крамы заяівла на судзе, што ён ня лаяўся, а паводзіў сябе прыстойна. У выніку суд не прызначыў Руслану ніякага пакараньня.

17:30 Як паведаміла «Свабодзе» Ганна Бандарэнка па тэлефоне з Крупак, на гэты момант суд ня вынес яшчэ ніводнага выраку. Сярод тых, каго сёньня судзяць, і былы міліцыянт, выпускнік вышэйшай школы міліцыі Руслан Вялюха. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта лаяўся ў краме.

Адзін са зьбітых міліцыянтамі юнакоў па прозьвішчы Дубовік узяў мэдычную даведку, у якой зафіксаваныя пабоі.

http://www.svaboda.org/content/article/24397401.html
Просмотров: 1181 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/4


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика