Главная » 2013 » Август » 10 » Крупчанін на планетарным форуме
08:55:17
Крупчанін на планетарным форуме

Сёння ў Маскве распачнецца XXIV чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. У расійскай сталіцы збяруцца мацнейшыя спартсмены, каб пазмагацца за вышэйшыя ўзнагароды планетарнага форуму. Прыемна адзначаць, што на гэтых прэстыжных спаборніцтвах гонар Беларусі будзе адстойвайць наш зямляк, выпускнік Крупскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзяніс Сімановіч. Таленавіты лёгкаатлет выйдзе на старт у спаборніцтвах па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў.

Нагадаем, што Дзяніс прымаў удзел у дзвюх Алімпійскіх гульнях – у Пекіне (2008 год) і Лондане (2012). На прайшоўшым нядаўна чэмпіянаце Беларусі наш зямляк паказаў лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў, таму ёсць падстава меркаваць, што на чэмпіянаце свету ён здоліць паспрачацца за высокія месцы на п’едэстале. 

Кrupki.net - пишем о городе Крупки и не только.

источник

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 920 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 3.0/8


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика