Главная » 2014 » Апрель » 22 » Каляндар памятных дат Крупского района на 2014 год
09:20:53
Каляндар памятных дат Крупского района на 2014 год

І. Гістарычныя даты.

70 год – з часу вызвалення г.п. Крупкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (30.06.1944г.).

90 год – з часу утварэння Крупскага раёна (17.07.1924).

ІІ. Юбілеі прадпрыемстваў, устаноў.

Сельгаспрадпрыемствы

85 год – ААТ “Майскае – Агра ”.

Прадпрыемствы

65 год – ДЛХУ “Крупскі ваенны лясгас ” (07.05.1949г.).

35 год – ААТ “Крупскі райаграсэрвіс ” (19.10.1979г.).

100 год – КПУП“Крупскі ДАК ” (08.11.1914г.).

35 год – ДУП“ПМК – №196 ” УП “МінскАблСельБуд” (15.02.1979г.).

90 год – Крупскаму раённаму вузлу электрасувязі Мінскага філіяла РУП электрасувязі “Белтэлеком” (17.07.1924г.).

80 год – ДУ “Крупскі раённы центр гігіены і эпідэміялогіі” (1934г.).

45 год – Сяляўскаму лясніцтву (1969г.).

35 год – з  часу заснавання Дзянісавіцкага біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (1979г.).

Навучальныя устновы

145 год – ДУА “Бобрскі вучэбна – педагагічны комплекс яслі – сад – сярэдняя школа ім. А.В. Луначарскага Крупскага раёна” (верасень).

95 год – ДУА “Сярэдняя школа п. Крупскі” (верасень).

20 год – ДУА “Коласаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Крупскага раёна” (верасень).

55 год – ДУА “Льнозавадскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Крупскага раёна” (верасень).

70 год – ДУА “Крупская раённая гімназія” (кастрычнік).

Дзіцячыя сады

45 год – ДУА “Яслі – сад №2 г. Крупкі” (люты 1969г.).

70 год – ДУА “Дашкольны центр развіцця дзіцяці” “Сонейка” г. Крупкі” (ліпень 1944г.).

45 год – ДУА “Чырвонаслабадскі дзіцячы сад №11 Крупскага раёна” (красавік 1969г.).

30 год – ДУА “Каменскі яслі – сад №17 Крупскага раёна”.

Установы культуры і спорту

45 год – Лянокскай сельскай бібліятэцы (1969г.).

65 год – Хацюхоўскай сельскай бібліятэцы (1949г.).

15 год – Бібліятэцы Крупкі – 2  (1.03.1999г.).

20 год – Фізкультурна – аздараўленчаму комплексу  (5.02.1994.).

Рэлігійныя установы

15 год – Свята – Мікалаеўскай царкве г. Крупкі (22 мая 1999г.).

ІІІ. Дзеячы літаратуры і мастацтва – знакамітыя землякі

2 студзеня – 60 год з дня нараджэння Змітрака Марозава, паэта, празаіка, публіцыста (в. Язбы).

24 лютага – 60 год з дня нараджэння Старычонка Васіля Дзянісавіча, мовазнаўца, літаратуразнаўца (в. Луцішча).

6 сакавіка – 115 год з дня нараджэння Самцэвіча Пятра Андрэевіча (1899-1941), лінгвіста, фалькларыста, краязнаўца.

15 ліпеня – 75 год з дня нараджэння Васіля Макарэвіча, паэта, празаіка, публіцыста (в. Куплінка).

15 жніўня – 60 год з дня нараджэння мастака Ксяндзова Аляксандра Паўлавіча (в. Баравое).

IV. Крупшчына гераічная

27 чэрвення – 70 год як загінуў ля г.п. Бобр оперупаўнаважаны аддзела контрразведкі “Смерш” Чабатароў В.М., Герой Савецкага Саюза.                                                                                                      

 3 чэрвеня – 90 год з дня нараджэння Лукашэвіча Аляксея Сцяпанавіча, Героя Савецкага Саюза (в. Чарнавосава).     

 27 чэрвеня – 70 год з часу здзяйснення подзвігу І.А. Мазгавым, Героем Савецкага Саюза каля в. Абчуга Крупскага раёна.

источник

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1208 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/4


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика