Главная » 2014 » Июнь » 19 » Фотовыстава «Невядомая Крупшчына 1890-1917 гг.» Фото. Видео
22:40:57
Фотовыстава «Невядомая Крупшчына 1890-1917 гг.» Фото. Видео


18 чэрвеня 2014-га ў г.Крупскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адчынілася ўнікальная фотавыстава “Невядомая Крупшчына 1890-1917гг.” (з прыватнага архіву паноў Свяцкіх).
На старонках інтэрнета  мясцовымі краязнаўцамі быў знойдзены асабісты фотаархіў паноў Свяцкіх, якія валодалі, між іншым, Крупкамі з 1855 па 1918 гг. Менавіта дзякуючы панам Свяцкім,  наша мястэчка  пачало энэргічна развівацца ў эканамічным і культурным плане.
Першую экскурсію ў музеі правёў даследчык  гісторыі Андрэй  Пятровіч Аляхновіч:  “Апошні валадар Карл Іосіф Свяцкі карыстаўся павагай і аўтарытэтам сярод землеўладальнікаў беларускіх губерній, быў вядомым грамадскім, гаспадарчым і культурным дзеячам краю.


  

З 1888 г. ён  сябра Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, старшыня Сенненскага сельскагаспадарчага таварыства, ганаровы сябра Крупскага дабраахвотнага пажарнага таварыства. Быў жанаты з Марыяй Данімірскай гербу Брохвіч.  Меў толькі аднаго сына Станіслава.
 


Маёнтак у Крупках  Міхал Свяцкі, бацька Караля і Марыі, набыў у князёў Сангушак у др. пал. 1850-х.гг.  Тут ім належылі  млыны, крупадзёрня, заводы: лесапільны, смаляны, запалкавай саломкі (прадукцыю прадавалі ў Амерыку на 30 тыс. рублей у год (1906)), кафляны, ганчарна-посудавы.


 


Сядзібны дом у мястэчку Крупка Караль пабудаваў у 1909 годзе (архітэктар Уладзіслав Мечкоўскі), у неабарочным кірунку стылю мадэрн.  Захаваўся фотаздымак фрагмента унутранага аздаблення палаца. На ім бачна печ, якая таксама выкананы ў стыле мадэрн. За палацам калісьці знаходзіўся маляўнічы парк, ад якога захаваліся толькі фрагменты: “...адзінокія ліпы, сосны, топаль канадскі позні, зараслі спірэі Біяры”.


 


1915-1918гг. – Паны Свяцкія, разам з Польскім таварыствам, дапамогалі  ахвярам Першай міравой вайны; адчынілі і утрымлівалі  ў Крупках 2-класную школу і прытулак для сірот.

 

Фотавыстава  працуе  с 18 червеня  па 31 ліпеня.
Крупкі, вул Зайцева 5а
Раённы гісторыка-краязнаўчы музэй

Фотографии с выставки смотрите в нашем фотоальбоме

 

 

 

Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 1220 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/8


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика