Главная » 2016 » Апрель » 23 » Экскурсія «Малавядомыя старонкі эканамічнай гісторыі мястэчка Крупкі» 2016г
18:44:55
Экскурсія «Малавядомыя старонкі эканамічнай гісторыі мястэчка Крупкі» 2016г
23-га красавіка ў межах Нацыянальнага Фэсту экскурсаводаў у Крупках адбылася экскурсія «Малавядомыя старонкі эканамічнай гісторыі мястэчка Крупкі», якую правёў наш зямляк, краязнавец Андрэй Аляхновіч.

За дзьве гадзіны, якія пранесліся імгненна, удзельнікі даведаліся шмат новых, цікавых і нечаканых фактаў: як выглядала ў даўніну нашае мястэчка;  пра асноўныя прадпрыемствы ў Крупках амаль за  трохсотгадовы перыяд (1667 – 1950гг.); пабачылі новыя архіўныя дакуманты і фотаздымкі; патрымалі ў руках унікальныя экспанаты ганчарнай вытворчасці канца ХІХ ст.; пачулі чароўныя гукі мясцовых дзіцячых свістуляк стагадовай даўніны, і самі пагукалі вясну, пагудзеўшы ў іх! І яшчэ раз пераканаліся, якая невычарпальная крыніца – родная гісторыя, і колькі яшчэ яе таямніц чакае сваіх першаадкрывальнікаў! 

Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў невялічкія падаруначкі на прыемны ўспамін.     



















Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 683 | Добавил: Andrew | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика