Главная » 2019 » Июль » 5 » Дзень незалежнасці.
14:49:42
Дзень незалежнасці.


Дзень незалежнасці 3-га ліпеня святкуется з 1995 года (да гэтага 27 ліпеня). Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое стала і аднім з любімых святаў народа. Ў сярэдзіне лета, а ў гэтым годзе і ў сярэдзіне рабочага тыдню, яно як ніколі чакалася людзьмі.

Напярэдані ўлады горада і камунальныя службы пастараліся прывесці цэнтр і вуліцу Савецкую ў святочны погляд: падфарбавалі абшэрпаныя будынкі, павесілі расцяжкі, паклалі новы асфальт. Дарэчы аўтамабілісты могуць зацаніць якасць дарожнага пакрыцця - ад аграпромбанку і  да  павароту на Леніна а ніводнага паліцэйскага (зразумела ляжачага:), вядома ж гэтая лафа працягнецца нядоўга.

Непасрэдна ж ў святочны дзень троху сапсавалася надвор'е, таму людзям, якія прыйшлі па добрай (і не вельмі;) воле на ўрачыстыя мітынгі, прысвечаныя 75 гадавіне збаўлення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, прыйшлося стаяць пад мелкім, нібыты скрозь сіта, дажджом.

З-за таго ж надвор'я верталёт, які прыляцеў аж з Вітэбску, каб пакатаць крупчан ў паднябёссі, амаль ўвесь час прастаяў на прыколе на футбольным поле гімназіі. Знайшлося некалькі аматараў, якія рызыкнулі ўзняцца ў неба ў такі моцны вецер с дажджом і прытом за немалы кошт - 30 рублёў за хвілін 5-10 палёту.



Усяго ж адбылося некалькі аблётаў, каля 5-й гадзіны  вечара верталёт узняўся ў неба і узяў курс на поўнач на родны аэрадром.

А ў парке апоўдні можна было сугрэцца смачнай салдацкай кашай з паходнай кухні і гарачай духмянай гарбатай, паслухаць ваенны ансамбль, пачаставацца прысмакамі накшталт салодкай ваты і папкорна. Дзеці ж не адыходзілі ад дзьвух велізарных надзіманых горак і батутаў.

Увечары адбыўся канцэрт, які падрыхтавалі працаўнікі культуры. Выступалі як аматары, так і прафесіяналы, як дарослыя, так і дзеці, сам-адзін і сумесна. Прыемна, што у нас столькі талентаў. Запамяталіся нумары Сяргея Гуркова,



хлопца з баянам,


моцны і прагожы голас дзяўчыны Вікторыі, спеў Маргарыты Еўсевіцкай.
Асобна хочацца адмеціць выступленне пары Бандарэнкаў - саксафон і прыгожы жаночы голас - гэта цудоўна.




Ну і напрыканцы спелі мэтры Крупскай эстрады - квартэт "Сэрцы чатырох".



Ў гэты час на пляцоўцы перад сцэнай з'явіліся прадстаўнікі ўлады Крупак на чале с прэдседацелем райвыканкама Козелам А.С., загучаў гімн нашай краіны, па сцэнары свята гэта была акцыя "Споём гимн вместе".

Пасля гэтага быў салют, ў гэты час на бераг Бабра выйшла як заўсёды многа народу. Даволі працяглае і прыгожае было гэта дзейства святла, колеру і гукаў. Некалькі высотных зарадаў ўзарваліся непасрэдна над галовамі радасна свісцячага і крыклівага натоўпу. Слава Богу! абыйшлося без здарэнняў, у адрознянні ад сталіцы, дзе на святочным салюце загінула жанчына ад асколку і некалькі чалавек былі паранены.

Як толькі скончыўся салют, народ рынуўся да выхаду з парку і дарэмна - хто застаўся убачыў цікавае фаершоу.




 
Категория: Новости города Крупки | Просмотров: 90 | Добавил: confessor | Рейтинг: 1.0/2


Всего комментариев: 0
avatar
Мы в соцсетях
Наши друзья
Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси
Яндекс.Метрика