[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 1 из 11
Модератор форума: Музей 
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » Легенда пра Васілёву крыніцу (Гісторыя па крупінках)
Легенда пра Васілёву крыніцу
МузейДата: Суббота, 19-Окт-2013, 12:29:16 | Сообщение # 1
местный
Группа: Модераторы
Сообщений: 22
Награды: 4
Репутация: 1
Статус: Нет меня здесь

Васілёва крыніца


Родныя крыніцы… Можа нідзе болей у другіх краях няма вас так многа, як на нашай святой зямельцы… Вось, скажам, крыніца каля маста праз беларускую рэчку Бобр… Ніхто ўжо не ўзгадае, колькі стагоддзяў не  перапыняе яна, звонкая, чыстая, сваю работу ні на міг, ні летам, ні зімою: наталяе смагу, сунімае жар і боль чалавеку і жывеле, нават лечыць, а яшчэ ажыўляе паніклую ад спекі траву, куст, дрэва, напоўніць свежым струменем рэчку, падзеліцца жаданай прахалодай з госцем, падкажа правільны маршрут падарожнаму, лагодна пагаворыць са старым чалавекам, дасць яму сілы,  нагадае ўсе яго доўгае жыцце, вернемаладосць, а закаханым падорыць іх адлюстраванне ў вадзе, абмые забруджаныя рукі і твар дзіцяці, каб і шчочкі ружавелі, і вусны ўсміхаліся… Работы шмат у крыніцы. І людзі яе шануюць, даглядаюць, ачышчаюць, упрыгожваюць.
Шмат чаго памятае крыніца. Памятае яна і даўнія ліхія часы, калі лютыя ворагі з вайною прыйшлі сюды, каб назаўседы заваяваць і гэту зямлю, і рэчку, і лес, а ў крыніцы мылі свае брудныя боты, каламуцілі яе чыстую цудадзейную ваду, тапталі нагамі, хацелі знішчыць, ведалі, злодзеі, што пітная прэсная  вада – сапраўднае наша багацце, якога ў іншых няма.
Мужна змагаліся  мясцовыя людзі,асабліва ж юны Васіль, з празрыстымі , чыстымі, блакітнымі, як вада, вачамі. Ні на адзін крок не адступаў ен, не гнуўся пад стрэламі, сабою крыніцу затуляў. Нават ворагі дзівіліся такой смеласці і чорнаю цьмою-раццю пайшлі на Васіля ў бліжні бой. Шмат ворагаў знішчыў Васіль сваімі рукамі, значна парадзелі варожыя рады, страх узяў іх, ды кінуліся яны адступаць, каб сюды больш ніколі ні адной нагою...


А зняможаны ды не пераможаны Васіль павольна на зямлю апусціўся, з крыніцай абняўся, вочы закрыў і заціх назаўседы, хоць крыніца і твар і шыю, і рукі яму абмыла. А калі крынічная вада цякла  злева каля самых яго грудзей, то чамусьцістала барвова-чырвонаю, чырванню набрыняла… І не вярнуліся сюды ворагі больш ніколі. Пацяклі дні за днямі. А да крыніцы прыйшла дзяўчына, слезы градам каціліся з яе вачэй, так прасіла яна крыніцу вярнуць яе каханага. І чым, думаеце, суцешыла яе крыніца? А крыніца прашаптала:
“Не плач,сябе паберажы, бо ўжо не адна ты. Народзіцца у цябе сын з празрыстымі, чыстымі, блакітнымі, як вада, вачыма. І вырасце. Ні цябе, ні мяне нікому ніколі ен у крыўду не дасць. Стане апорай і абаронай.” І нарадзіла яна сына. Працягнулася жыцце ў гэтых мясцінах...
Жаніхі з нявестамі  да крыніцы прыязджаюць вады папіць, каб пачуцце іх было такім жа чыстым, ясным, светлым, вечным, як крыніца. І Васіль вярнуўся да нас у памяці, у легендах, у песнях, у звоне крынічнай вады…
Падыдзіце да крыніцы, прыслухайцеся… О, як шмат чаго яна хоча вам расказаць!
У апрацоўцы супрацоўніка Крупскай мастацкай галерэі  Каваленка Таццяны Станіславаўны
Прикрепления: 6148518.jpg(221Kb) · 3630188.jpg(306Kb) · 3367164.jpeg(100Kb)


Не проходите мимо-зайдите! История города Крупки и не только...
 
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » Легенда пра Васілёву крыніцу (Гісторыя па крупінках)
Страница 1 из 11
Поиск:
Мы в соцсетях
Наши друзья
Rating All.BY Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений NP.BY - Новый портал. Почта, чат, погода, авто, объявления, рефераты. Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси Рейтинг сайтов vMinske.by
Яндекс.Метрика