[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 1 из 11
Модератор форума: Музей 
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » СЯЛЯВІЦА (ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ КРУПШЧЫНЫ)
СЯЛЯВІЦА
МузейДата: Пятница, 09-Авг-2013, 17:17:42 | Сообщение # 1
местный
Группа: Модераторы
Сообщений: 22
Награды: 4
Репутация: 1
Статус: Нет меня здесь
СЯЛЯВІЦА

Жыў у нашых краях асілак, розумам ды ўсялякімі талентамі багата надзелены: хочаш – колы
адрамантуе, хочаш – песню прыдумае ды заспявае, хочаш – араць поле будзе. Свой
дабрабыт сваімі рукамі наладжваў. Радзіму, сям’ю, людзей шанаваў. А ўжо ж як
плаваў ён, як хвалі Сялявы любіў! Летам са сваякамі і сябрамі часта на беразе
возера на ноч заставаўся. Сцішыцца, бывала, ля вады, пад зорамі, усё любуецца
нечым…Вось аднойчы любаваўся ён так роднымі краявідамі Сялявы, ды бачыць: дзяўчына яму
насустрач з вады выходзіць. Прыгожая, валасы доўгія, як хвалі, цёмныя, пышныя,
густыя, ад вады і месячнага святла аж ззяюць! Прыгледзеўся – ды ў яе палова
цела – рыбін хвост!“ Няйнакш, русалка”, - вырашыў асілак і тут жа запытаўся: “Хто ты? Завешся як?”. А яна яму:”Эх, хлопец, не ведаеш ты, з кім справу маеш. Імя маё запаветнае людзям 
ведаць нельга, а ты заві мяне Сялявіцай. І ведай: дадзены мне веды патаемныя аб
тым, якая сіла прыцягвае людзей да нашага возера. З табой падзяліцца хачу, бо
не бачыла я яшчэ такога сына вернага ў Радзімы, так моцна закаханага ў родныя
мясціны. І веру, што таямніцай маёю ты з людзьмі падзелішся. У руках маіх  бачыш ты кветку. Гэта кветкалюдзей кліча. Кожны, хто да яе дакранецца – любімую справу знойдзе; зразумее,
да якога занятку душа яго горнецца. Гэтыя веды і сілу чалавеку  Зямля родная пасылае праз кветку маю. Той, хто дакранецца да яе, месца сваё ў жыццізнойдзе, патрэбным назаўсёды стане ”Паверыў –не паверыў асілак, але дакрануўся да кветкі, а яна ў той жа момант і знікла разам з Сялявіцай, толькі застаўся ў руках нейкі кавалак на корч падобны. Прыгледзеўся хлопец – а гэта не проста корч, а кветка. Вось толькі адчысціць як след, пастругаць, падраўняць ды адшліфаваць.І выразаўюнак кветку, а потым яшчэ тры дні і тры ночы не спаў, воблік Сялявіцы з дрэва выразаў. Так ён стаў слынным майстрам-рэзчыкам. Але ж разважыў так: “Зусім не гожа мне аднаму дзівосным дарам кветкі карыстацца. Няхай усе людзі сэнс жыцця свайго для сябе адкрываюць, справу сваю і месца сваё ў жыцці знаходзяць”. 
І размясціў асілак скульптуру “Сялявіца з кветкай” на двары нашага музея, ва ўсіх на вачах. 
Дакранайцеся, людзі, да кветкі! Даведвайцеся, да чаго вы здатныя! Раскрывайце
свой захаваны талент!Юнак той,кажуць, і сёння паміж нас жыве, ды разам з людзьмі прыгажосцю роднага краю любуецца.
Прикрепления: 3781894.jpg(293Kb)


Не проходите мимо-зайдите! История города Крупки и не только...
 
Крупский Форум » О нашем городе » Крупский историко-краеведческий музей. » СЯЛЯВІЦА (ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ КРУПШЧЫНЫ)
Страница 1 из 11
Поиск:
Мы в соцсетях
Наши друзья
Rating All.BY Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений NP.BY - Новый портал. Почта, чат, погода, авто, объявления, рефераты. Первый Каталог - Предложения продавцов, каталог цен Belarus .:. Города Беларуси Рейтинг сайтов vMinske.by
Яндекс.Метрика